Дзень народнага адзінства ў архіўных фотаздымках
Унікальная фотавыстава «Дзень народнага адзінства ў архіўных фотаздымках» – гэты сумесны праект газеты «Гродзенская праўда» і Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці.
У экспазіцыі прадстаўлены каля 20 рэдкіх гістарычных кадрау́, якія дазваляюць зазірнуць у мінулае і адчуць атмасферу эпохі.
Кожны здымак – гэта жывая гісторыя Гродзеншчыны, захаваная ў архіўных фондах. Выстава паказвае, як праз гады і пакаленні праносіліся каштоўнасці згуртаванасці, працы і вернасці роднаму краю.